Садзейнічанне занятасці насельніцтва

Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці вывучае ход рэалізацыі ў рэгіёне Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.

Для жыхароў вобласці на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь www.kgk.gov.by арганізавана інтэрнэт-апытанне на тэму: “Ацэнка эфектыўнасці мер садзейнічання занятасці ў Магілёўскай вобласці”.

Акрамя таго, у Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 4 мая 2018 г. па тэлефоне 25-87-47 з насельніцтвам будзе праводзіцца гарачая лінія аб эфектыўнасці прымаемых у рэгіёне мер па пытаннях працаўладкавання грамадзян.

У названы дзень з 9.00 да 13.00 можна выказаць меркаванне аб эфектыўнасці дзейнасці органаў па працы і занятасці насельніцтва, а таксама расказаць аб незаконным і неэфектыўным выкарыстанні дзяржаўных сродкаў і маёмасці, іншых парушэннях і злоўжываннях у названай сферы.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *