На базе ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” прайшла калегія Магілёўскага ДВЛГА

На базе ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” прайшла калегія Магілёўскага ДВЛГА. Падчас яе былі акрэслены шляхі развіцця лясной гаспадаркі Бялыніччыны.

Безимени-1

Адкрылі калегію ў Свяцілавіцкім лясніцтве генеральны дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Уладзімір РАЕЎСКІ і дырэктар бялыніцкага лясгаса Юрый ЗАБЛОЦКІ. Мерапрыемства сабрала прафесіяналаў з трынаццаці лясных гаспадарак вобласці.

Пасля Свяцілавіч дэлегацыя накіравалася ў Цяхцінскае доследна-вытворчае лясніцтва для агляду лясгасаўскага лесагадавальніка.

лесх3

– Агульная плошча яго складае 25 га. Тут пасаджана ўжо 9,5 га сасны звычайнай, – распавёў галоўны ляснічы лясгаса Сяргей ЦЯГЛІК. – Мы збіраем хвойныя шышкі, высушваем і рэалізуем якаснае насенне. У 2016 годзе быў зроблены капрамонт будынка. Зараз плануем устанавіць новыя распыляльнікі для цяпліц.

У адміністратыўным будынку Цяхцінскага лясніцтва дэлегацыю сустрэў ляснічы Сяргей РАДЗІЁНАЎ. Малады спецыяліст распавёў прысутным, што ў плане пасадкі новых дрэў на бягучы год пазначаны 21,4 га, з іх пасаджаны ўжо 5 га. Буралом і дрэвы, якія ўсыхаюць, прыбраны.

– Па санітарным стане Цяхцінскае лясніцтва займае адно з першых месцаў у лясгасе, мы даволі часта яго наведваем, – падкрэсліў Уладзімір Раеўскі.

– Уласнымі сіламі ўзведзены адміністрацыйны будынак Цяхцінскага лясніцтва, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя, – паведаміў Юрый Заблоцкі.

Пасля ўдзельнікі калегіі адправіліся ў цэх па перапрацоўцы драўніны. Там галоўны інжынер Валянцін ЛУК’ЯНЕЦ і начальнік цэха Аляксандр ХОДАС падрабязна распавялі пра тэхналагічны працэс сушкі драўніны і новаўвядзенні, якія ўкараняюцца для найбольшай прадукцыйнасці вытворчасці.

– Адсочваць працэс сушкі драўніны, яе тэмпературу і вільготнасць можна з дапамогай спецыяльнага дадатка на планшэце альбо мабільным тэлефоне, – сказаў галоўны інжынер Магілёўскага ДВЛГА Уладзімір КРЭЧ. – Гэта зручна і эфектыўна: спецыяліст можа знаходзіцца на любой частцы тэрыторыі комплексу, а паведамленні аб зменах ці збоях сістэмы адсочваюцца ў рэжыме рэальнага часу.

лесх4

Пасля спецыялісты лясной гаспадаркі перамясціліся ў РЦК, дзе прайшло абмеркаванне бягучых пытанняў.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *