Наведалі ДЭУ-74

Распараджэннем старшыні райвыканкама ў гэтым годзе створаны дзве мабільныя групы па аказанні практычнай і метадычнай дапамогі па забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях розных сфер дзейнасці.

вода

Днямі адна з мабільных груп у складзе кіраўніка яе, намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя ДАВЫДАВА, сакратара – галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святланы МАНІКАЙЛА, начальніка энергаінспекцыі Аляксандра АНТОНАВА, старшага інспектара ІНіП РАНС Юрыя МАРОЗАВА, старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы АДАІ РАУС Сяргея ЖАРНОЎСКАГА і памочніка ўрача-гігіеніста райЦГЭ Алены ЯНКОЎСКАЙ праверыла ДЭУ-74.

Падчас наведання арганізацыі яны наведалі слясарны ўчастак, гараж-стаянку на восем машынамесцаў, адміністрацыйна-бытавы корпус і іншыя аб’екты дарожна-эксплуатацыйнага ўчастка. Былі правераны ўмовы быту работнікаў: гардэробная, пакой прыёму ежы, душавая, дыспетчарская і іншыя кабінеты.

Аляксандр Антонаў правяраў спраўнасць электраправодкі, наяўнасць надпісаў над разеткамі, выключальнікамі. Юрый Марозаў, у сваю чаргу, звяртаў увагу на захаванне пажарнай бяспекі, Алена Янкоўская – на санітарны стан аб’ектаў.

Асобную ўвагу члены групы надалі правільнасці вядзення журналаў перадрэйсавых і іншых медыцынскіх абследаванняў вадзіцеляў і перадзменнага медыцынскага агляду рабочых.

– Кожная раніца вадзіцеля пачынаецца з таго, што ён праходзіць праверку на прыборы “Алконт-01СО”, і толькі пасля гэтага атрымлівае пуцявы ліст, – адзначыла інжынер па ахове працы Раіса САВІЦКАЯ. – Усе паказчыкі заносяцца ў журнал своечасова.

 

Сяргей Жарноўскі праверыў спраўнасць алкатэстара, даты праходжання яго паверкі.

набоковУ слясарным участку парушэнняў нормаў і правілаў бяспекі не выяўлена. Аглядная яма была закрыта, каля кожнага станка працуюць прыборы асвятлення, што і прадэманстраваў мабільнай групе слесар па рамонце дарожна-транспартных машын Аляксей НАБОКАЎ.

У цэлым, рэкамендацый кіраўніцтву ДЭУ-74 пасля праверкі вынесена не было. На тэрыторыі ўчастка, як у адміністрацыйных, так і ў бытавых будынках, усё добраўпарадкавана, ёсць спецыяльна адведзенае месца для курэння. Словам, створаны ўсе ўмовы для камфорту і бяспекі рабочых.

Святлана Манікайла паведаміла, што з пачатку бягучага года мабільныя групы абследавалі 54 аб’екты раёна аграпрамысловага комплексу, будаўнічых арганізацый, арганізацый малога прадпрымальніцтва і іншыя.

Усе рэкамендацыі, якія былі выдадзены кіраўнікам некаторых арганізацый, выконваліся тэрмінова. І пры паўторнай праверцы парушэнняў зафіксавана ўжо не было.

– Наша мэта – дапамагчы своечасова ліквідаваць недахопы ў рабоце арганізацый, – адзначыла Святлана Манікайла.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *