Ні правоў, ні галавы…

Падчас нясення службы каля вёскі Рафалава экіпаж АДАІ РАУС спыніў матацыкліста, які рухаўся па дарозе без ахоўнага шлема.

Падчас разбіральніцтва высветлілася, што жыхар Лямніцы, вадзіцель двухколавага транспарту, не толькі не мае права кіравання матацыклам, а ўжо не аднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за такое ж парушэнне.

Мужчына быў адхілены ад кіравання транспартным сродкам, і ў адносінах да яго праваахоўнікі зноў склалі адміністрацыйны пратакол. Толькі зараз адказнасць за кіраванне матацыклам без права на гэта (прычым, правапарушэнне зроблена паўторна на працягу бягучага года) прадугледжвае накладанне штрафу да 50 б.в. альбо адміністрацыйны арышт. Справа аб гэтым парушэнні ПДР накіравана для разгляду ў раённы суд.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *