Повязь пакаленняў

Амаль тры дзясяткі гадоў жыцця прысвяціў працы ў рэдакцыі раённай            газеты “Зара над Друццю” ўраджэнец Галоўчына Віктар СУХАРАЎ.

Безимени-1

Шлях у журналістыку для яго пачаўся з заняткаў у вучнёўскім літаратурным гуртку “Залаты ранак”, які заснаваў ў 1950 годзе  настаўнік Галоўчынскай школы і актыўны няштатны карэспандэнт раёнкі Васіль ГУЗАЎ.

Як загадчык аддзела пісьмаў рэдакцыі Віктар Яфімавіч на працягу сваёй журналісцкай працы, шукаючы адрасы і факты будучых цікавых публікацый, пабываў ва ўсіх вёсках раёна, быў знаёмы з многімі іх жыхарамі, стаў сведкам і летапісцам знамянальных падзей роднага Прыдруцкага краю.

Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, Віктар Сухараў не парывае сувязі з рэдакцыяй “Зары над Друццю”, бо сапраўдны журналіст на пенсію не выходзіць. Вось і напярэдадні прафесійнага свята, Дня друку, ветэран журналістыкі ў чарговы раз завітаў у рэдакцыю. У гутарцы з маладымі журналістамі ён падзяліўся не толькі ўспамінамі аб працы ў “Зары над Друццю”, але і ўласным прафесійным вопытам.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *