Святочная сустрэча, прысвечаная Дню Вясны і Працы – Першамаю, прайшла ў РЦК

Святочная сустрэча, прысвечаная Дню Вясны і Працы – Першамаю, прайшла ў РЦК.

Безимени-1

У малой зале цэнтра культуры з нагоды свята сабраліся старшыні прафсаюзных пярвічак, прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.

– Нягледзячы на сённяшнюю пераацэнку гістарычных падзей мінулага, працаўнікі нашага раёна, былога і цяперашняга пакаленняў, заслугоўваюць добрую памяць і глыбокую павагу. Мы выказваем падзяку тым, хто сваёй штодзённай добрасумленнай працай уносіць уклад у развіццё эканомікі раёна, робіць наша жыццё багацейшым і прыгажэйшым, – адзначыла ва ўступным слове старшыня райаб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана Патапчык.

Падчас мерапрыемства падзякі і грашовыя прэміі былі ўручаны лепшым работнікам розных прафесій, якія шмат гадоў свайго жыцця старанна робяць на карысць роднага краю. Увагай не абышлі і тых, хто прысвяціў руплівай і самаадданай працы не адно дзесяцігоддзе, – ветэранаў працы.

Артысты РЦК ад усёй душы павіншавалі прысутных з вясеннім святам і падарылі ім прыгожыя музычныя нумары.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *