Урачысты мітынг, прысвечаны святу Працы, прайшоў у парку Ліпавы гай 1 мая

Урачысты мітынг, прысвечаны святу Працы, прайшоў у парку Ліпавы гай 1 мая. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі выканаўчай улады, прафсаюзаў, працоўных калектываў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада, а таксама ветэраны працы.

Безимени-1

З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК, якая павіншавала ўсіх з першым майскім днём, пажадала поспехаў, добрага настрою і пазітыву.

Пра гісторыю і значэнне свята Першамая нагадала ветэран працы Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ.

– Гэты дзень мы з гонарам адзначаем дзякуючы дасягненням тых, хто цалкам аддае сябе працы, не пакладаючы рук шчыруе дзеля паспяховай будучыні нашай краіны, – адзначыла яна.

Таксама падчас сустрэчы да прысутных звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА і старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя КРУГЛІКАВА, якія павіншавалі іх  і выказалі прыемныя словы з нагоды свята Працы.

Напрыканцы ўрачыстага мерапрыемства ўдзельнікі яго ўсклалі кветкі да памятных знакаў Героям Сацыялістычнай Працы на Алеі Герояў.

Марыя Шут.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *