Напрыканцы красавіка ў Бялынічах прайшлі абласныя спаборніцтвы па юнацкім мотамнагабор’і

Напрыканцы красавіка ў Бялынічах прайшлі абласныя спаборніцтвы па юнацкім мотамнагабор’і.

Безимени-1

Гэты від спорту прадстаўлялі каманды Магілёўскага ДТСААФ, Асіповіцкага РЦТДВ, Бабруйскага ЦТДіМ і дзве каманды МЦ “Ветразь”. Юнакі спаборнічалі ў трох намінацыях: залік па ПДР, фігурнае ваджэнне матацыкла і асабістае першынства. У фігурным ваджэнні матацыкла першынстваваў Яўген САСКАВЕЦ (каманда ДТСААФ). Яго сябра па камандзе Дзмітрый ЛЫСЕНКА паказаў лепшы вынік у веданні ПДР.  Ён таксама быў прызнаны лепшым і ў асабістым заліку. Другое месца ў гэтай намінацыі дасталося Паўлу ЧУХЕЕВУ (МЦ “Ветразь”), трэцяе – Уладзіславу КАНДРАЦЁНКУ з Асіповічаў. Дарэчы, прадстаўнікам Асіповіцкага РЦТДВ не было роўных у камандным заліку. Другое месца заняла каманда матацыклістаў МЦ “Ветразь”, трэцяе – Магілёўскага ДТСААФ.

– Гэтыя спаборніцтвы некалькі гадоў запар праводзяцца на Бялыніччыне, – адзначыў галоўны суддзя Аляксей КУЛАКОЎ. – Мотамнагабор’е – даволі рэдкі від спорту, бо трэба прыкладаць шмат намаганняў для абслугоўвання матацыклаў, сапраўды гарэць мотаспортам. Наш раён у гэтых адносінах, можна сказаць, унікальны. Пры МЦ “Ветразь” дзейнічаюць два аб’яднанні па мотаспорце, прычым, адно – у сельскай мясцовасці. Удзельнікі іх паказваюць нядрэнныя вынікі ў спаборніцтвах, заўсёды ў тройцы лідараў. Але галоўнае для рабят – маральнае задавальненне, якое яны атрымліваюць ад свайго захаплення.  

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *