Святая справа

Напярэдадні Дня Перамогі помнікі воінам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, у аг. Іскра і вёсцы Каліноўка аздобілі мемарыяльныя пліты.

пліта

Як расказала старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Таццяна МЯКШЫНА, у аг. Іскра на помнік устаноўлены дзве абноўленыя пліты з прозвішчамі землякоў, воінаў і партызан, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На помнік у в. Каліноўка ўстаноўлена пліта, дапоўненая дваццацю новымі прозвішчамі чырвонаармейцаў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Бялыніччыны ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.

Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *