Святая памяць Перамогі

Штогод 9 Мая мы з удзячнасцю ўспамінаем франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія не скарыліся захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны, адстаялі родную зямлю і прынеслі мір і свабоду народам Еўропы. І колькі не прайшло б зімаў і вёснаў з пераможнага мая 1945-га, гэта свята было і застанецца самым дарагім і радасным для кожнага з беларусаў.

никол

Урачыстасці з нагоды Дня Перамогі прайшлі па ўсёй краіне. Адзначалі гэту велічную дату і жыхары Бялыніччыны. Свята адкрыў флэшмоб “Кветкі Перамогі” на плошчы Леніна, пасля якога святочная калона, што аб’яднала кіраўніцтва раёна, прадстаўнікоў працоўных калектываў і грамадскасці, моладзь, гасцей горада, накіравалася ў Ліпавы гай. У яе шэрагах крочыў “Несмяротны полк” – удзячныя нашчадкі неслі партрэты ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

помнит2

На мітынгу, прысвечаным 73-й гадавіне Вялікай Перамогі, ганаровае месца занялі ветэран Вялікай Айчыннай вайны Віктар АРЖАНІКАЎ і былыя вязні фашызму Вольга БАРКОВА і Генадзь ЮХНЕВІЧ.

Са шчырымі словамі віншаванняў з 9 Мая да ветэранаў вайны і працы, жыхароў Бялыніччыны звярнуўся старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА. Пасля ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, бюстаў Герояў Савецкага Саюза, мемарыяльных знакаў Герояў Сацыялістычнай працы і хвіліны маўчання мерапрыемства прадоўжылі святочны канцэрт і вялікая забаўляльная праграма.

огонь

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота Марыі ШУТ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *