У другім квартале бягучага года супрацоўнікі РАУС праводзяць мерапрыемствы па выяўленні грамадзян, якія зрабілі правапарушэнні, прадугледжаныя арт. 17.3, 17.4 КаАП РБ

У другім квартале бягучага года супрацоўнікі РАУС праводзяць мерапрыемствы па выяўленні грамадзян, якія зрабілі правапарушэнні, прадугледжаныя арт. 17.3, 17.4 КаАП РБ.

Нагадваем, што распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ў грамадскіх месцах, акрамя спецыяльна вызначаных для гэтага кропках, альбо з’яўленне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення цягнуць накладанне штрафу памерам да 8 базавых велічынь.

Знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення караецца штрафам ад адной да дзесяці б.в.

Правапарушэнні, прадугледжаныя ч.1 і 2 арт. 17.3, зробленыя паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, караюцца штрафам ад 2 да 15 б.в. альбо адміністрацыйным арыштам.

З’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў ці ўжываннем іх аналагаў, таксічных альбо іншых адурманьваючых рэчываў, цягне накладанне штрафу ад 5 да 10 б.в. Знаходжанне на рабочым месцы ў стане наркатычнага ап’янення або пад уздзеяннем адурманьваючых рэчываў караецца штрафам ад 8 да 12 б.в.

Таксама ўцягванне дарослымі грамадзянамі непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны (згода купіць для іх алкаголь альбо прапанова ўжываць алкагольныя ці слабаалкагольныя напоі і піва, адурманьваючыя рэчывы) прыводзіць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ад 10 да 30 б.в.

Аддзел аховы правапарадку

і прафілактыкі РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *