Падарункі для ветэранаў

Напярэдадні Дня Перамогі, па даўняй добрай традыцыі, старшыня ГА “Райсавет ветэранаў” Яўген ЧАРНЯКОЎ сумесна з прадстаўнікамі РЦСАН, РК “БРСМ” і райарганізацыі ГА “БТЧК” наведалі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, выказалі ім словы падзякі за мірнае неба над галавой і ўручылі падарункі.

Безимени-1

У гэтым годзе да патрыятычнай акцыі далучыўся і магазін “Еўраопт”. Яўген Чарнякоў перадаў кожнаму ветэрану прадуктовы набор ад гандлёвай кропкі.

У цэлым, вышэйназваныя аб’яднанні і арганізацыі з нагоды свята Вялікай Перамогі падарылі кветкі, бутаньеркі “Кветкі Вялікай Перамогі”, паштоўкі і памятныя сувеніры ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Цімафею ГАНЧАРОВУ, Віктару АРЖАНІКАВУ, Міхаілу КУЛЯШОВУ, Сяргею МАРАЗЕВІЧУ, Яўгену ЖАЎРЫДУ, Еўдакіі ВЕРХАЎЦОВАЙ, Фёдару ПЫЖУ, Маі ЧОРНАЙ і Веры ПАНЦЮХОВАЙ.

майя

– Самае галоўнае сёння – наша ўвага тым людзям, дзякуючы якім мы сёння жывём пад мірным небам, дыхаем свежым паветрам, не чуем выстралаў, строім планы на будучыню, і, галоўнае, пра вайну ведаем толькі з кніжак, фільмаў і ўспамінаў нашых ветэранаў, – адзначыла дырэктар РЦСАН Алена КРУПЕНЬКІНА. – Мы павінны памятаць і шанаваць тое, што семдзясят тры гады таму яны цаной неймаверных намаганняў здабылі для нас Перамогу.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *