Прадухіліць дзіцячы траўматызм

Па 11 мая ў Магілёўскай вобласці праходзіў тыдзень дзіцячай бяспекі па прадухіленні дарожнага траўматызму сярод непаўналетніх.

У сувязі з тым, што ўстанавілася цёплае надвор’е, супрацоўнікі АДАІ РАУС рэкамендуюць бацькам строга кантраляваць паводзіны дзяцей у вольны час і асабліва на дарогах, пастаянна нагадваць ім пра ўважлівае выкананне ПДР. Таксама неабходна нагадваць дзецям, якім не споўнілася 14 гадоў, што можна катацца на веласіпедзе толькі пад наглядам дарослых і па-за праезнай часткай.

Вадзіцелі ў гэты час павінны быць асабліва ўважлівыя, бо за гульнёй дзеці могуць забыцца пра элементарныя правілы бяспекі.

Сёлета на дарогах Магілёўшчыны з удзелам непаўналетніх адбыліся 10 ДТЗ, 12 дзяцей атрымалі траўмы.

Не забывайце пра бяспечную перавозку маленькіх пасажыраў у аўтамабілях. Аўтакрэслы, бустэры і рамяні бяспекі, якія дапамогуць захаваць жыццё і здароўе дзяцей у непрадбачаных дарожных сітуацыях.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *