Скраў і прадаў

Прагульваючыся ўвечары па ваколіцах аг. Вялікая Машчаніца, каля аднаго з дамоў Уладзіслаў А. убачыў жаночы дарожны веласіпедАист”, які стаяў ля брамкі без нагляду.

Належыў ён гаспадыні дома Ніне Б. Яна прыехала на веласіпедзе з пашы, пасля таго, як загнала дадому кароў, на невялікі час пакінула яго каля брамкі. Аднак за гаспадарчымі клопатамі да раніцы пра веласіпед не ўспомніла. Толькі на наступны дзень узгадала, што двухколавы транспарт застаўся начаваць на вуліцы. І, калі пайшла па веласіпед, там яго ўжо не аказалася.

На той момант яе транспарт знаходзіўся ўжо ў суседнім раёне. Уладзіслаў А. выкраў яго і прадаў свайму сваяку з вёскі Васілеўшчына Бярэзінскага раёна. За веласіпед Мікалай Р. заплаціў пляменніку 40 рублёў. Пра тое, што ён быў крадзеным, пакупнік нават не здагадваўся. Продаж “уласнага” веласіпеда Уладзіслаў абгрунтаваў тым, што яму тэрмінова спатрэбіліся грошы.

Гаспадыня “Аиста” паведамляць пра знікненне веласіпеда ў міліцыю не стала, таму што адчувала за сабой віну – пакінула яго начаваць на вуліцы. Але праз некаторы час супрацоўнікі РАУС завіталі да яе самі.

Злодзей быў адшуканы, веласіпед вярнулі Ніне Б. За зробленае злачынства, прадугледжанае арт. 205 ч. 1 КК РБ (таемнае выкраданне маёмасці), Уладзіславу А. раённы суд вынес пакаранне ў выглядзе 60 гадзін грамадскіх работ.

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *