Беражыце сваю маёмасць
У цяперашні час на тэрыторыі нашага раёна абвастрылася сітуацыя захаванасці маёмасці, якую грамадзяне пакідаюць без нагляду ў грамадскіх месцах. За мінулы перыяд 2018 года часцей за ўсё адзначаюцца крадзяжы веласіпедаў.
Грамадзяне па асабістай нядбайнасці і няўважлівасці пакідаюць без нагляду свае веласіпеды каля магазінаў, пад’ездаў шматкватэрных дамоў, на лесвічных пляцоўках і ў іншых адкрытых месцах. Веласіпедныя замкі, як правіла, яны не выкарыстоўваюць. Такія абставіны спрыяюць крадзяжам двухколавага транспарту.
Для таго, каб не стаць ахвярай злачынства, неабходна выконваць наступныя меры засцярогі:
— захоўвайце дакументы аб пакупцы веласіпеда;
— не пакідайце яго ў месцах агульнага карыстання без нагляду;
— калі вы ўсё ж пакідаеце веласіпед у грамадскім месцы, прышпіліце яго замком да велапаркоўкі;
— пакідайце ў месцах, дзе ўстаноўлена сістэма відэаназірання;
— не давайце незнаёмым людзям карыстацца вашым веласіпедам.
Звяртаем вашу ўвагу, што пры выяўленні безгаспадарчых веласіпедаў, неабходна забяспечыць іх захаванасць, прыняць меры па ўстанаўленні іх уладальнікаў, а таксама паведаміць у РАУС.
У выпадку прысваення знойдзенай маёмасці прадугледжана адказнасць па арт. 205 КК РБ (крадзёж) у выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, арышту на тэрмін да трох месяцаў, абмежавання волі – да трох гадоў або пазбаўлення яе на такі ж тэрмін.
Аляксандр
БАЛДЫШЭЎСКІ,
начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.