Праверкі на аб’ектах АПК

Супрацоўнікі ААПП РАУС праводзяць рэгулярныя рэйдавыя мерапрыемствы па праверцы захаванасці матэрыяльных каштоўнасцей, выяўленні фактаў парушэння працоўнай дысцыпліны ў арганізацыях АПК і ажыццяўляюць кантроль за нясеннем службы вартавой аховы.

Мэтай гэтых мерапрыемстваў з’яўляецца прафілактыка і прадухіленне крадзяжоў маёмасці ў аграпрамысловым комплексе, забеспячэнне належнага стану правапарадку і дысцыпліны ў працоўных калектывах.

Нярэдка павелічэнню правапарушэнняў ва ўказаных арганізацыях спрыяюць іх кіраўнікі. Неналежнае тэхнічнае ўмацаванне, адсутнасць сістэм відэаназірання, недобрасумленныя адносіны з боку матэрыяльна-адказных асоб да захавання даверанай ім маёмасці – вось асноўныя прычыны ўзнікнення парушэнняў.

Нагадваем, што калі вам сталі вядомы факты крадзяжу матэрыяльна-таварных каштоўнасцей з аб’ектаў АПК, невыканання працоўнай дысцыпліны ці знаходжанне вартавой аховы на працоўным месцы ў рабочы час у стане алкагольнага ап’янення, просім паведаміць аб гэтым у аператыўна-дзяжурную службу РАУС па тэлефонах: 8(0223­2) 71-220, (8-029) 3304776, (8-029) 7478965.

Сяргей НІЗАЎЦОЎ,

начальнік ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *