Ушанавалі памяць загінулых

связьШтогод прадстаўнікі раённага вузла паштовай сувязі сумесна з філіялам ВСС РУП “Белпошта” ўскладаюць кветкі да помніка работнікам спецсувязі каля в. Сякерка, якія прынялі няроўны бой з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і загінулі 27 чэрвеня 1941 года.

Сёлетні год не стаў выключэннем. Начальнік РВПС Марына РУДЗЬКОВА, намеснік дырэктара Юрый КОМАР, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Аляксей ШАХЛАЙ і вадзіцель Міхаіл МІСНЮК філіяла ВСС РУП “Белпошта” напярэдадні свята Перамогі  ўшанавалі памяць загінулых і ўсклалі кветкі да помніка.

– Гэта адзіны мемарыял загінулым сувязістам у нашай краіне, – адзначыла Марына Рудзькова. – Мы павінны памятаць тых людзей, якія цаной жыцця падарылі нам мір, спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Таму напярэдадні Дня Перамогі мы збіраемся тут, каб выказаць сваю павагу людзям, прозвішчы якіх указаны на мемарыяльнай дошцы.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *