Заквітнее бэз на “Чайцы”

У рамках экспертнамедыйнага тура для спецыялістаў музейнай справы і журналістаў Расіі і Беларусі беларуская дэлегацыя, у склад якой увайшла і дырэктар раённага мастацкага музея імя В.К. БялыніцкагаБірулі Іна ІГНАТОВІЧ, наведала Цвярскую вобласць і пабывала на знакамітай дачыЧайка”.

музей

Творчасць беларускага мастака непарыўна звязана з брацкім рускім народам. Нарадзіўся Вітольд Каятанавіч Бялыніцкі-Біруля на Бялыніччыне, але больш за 40 гадоў пражыў непадалёку ад возера Удомля, што ў Расіі. Там ім напісаны сотні карцін, там у 1913 годзе мастак узвёў дачу, якой даў назву “Чайка”.

Нечаканым падарункам ад беларускай дэлегацыі сталі саджанцы бэзу з малой радзімы Вітольда Каятанавіча – з Крынак, якія ва ўрачыстай абстаноўцы былі пасаджаны ў сядзібным парку “Чайкі”.

– Вітольду Каятанавічу падабаўся бэз, – расказвае Іна Ігнатовіч. – Таму мы вырашылі прывезці любімую расліну мастака з яго малой радзімы і пасадзіць на расійскай дачы.

Марыя ШУТ.

Фота прадастаўлена музеем.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *