Пасяўная кампанія плаўна, але ўпэўнена набліжаецца да свайго завяршэння

Пасяўная кампанія плаўна, але ўпэўнена набліжаецца да свайго завяршэння.

кулешов

У СВК “Калгас “Радзіма” сяўба падышла да фінішнай прамой. У полі, непадалёку ад склада мінеральных угнаенняў гаспадаркі, карэспандэнт раёнкі сустрэлася з механізатарам Міхаілам КУЛЯШОВЫМ. Поле плошчай 44 га адведзена пад кукурузу. На трактары John Deere ў агрэгаце з сеялкай Lemken “каралева палёў” хутка патрапляе ў глебу.

– Адсочваю стан тэхнікі і тэхналогію сяўбы на спецыяльным маніторы, які выводзіць інфармацыю ад трактара і пасяўнога агрэгата. Расход складае прыкладна 35 кілаграмаў насення на гектар, – распавядае Міхаіл Куляшоў. – Электронная прылада зручная: адразу бачна, калі з’явілася нейкая праблема.

Сёлета гаспадарка закупіла тры гатункі якаснага насення кукурузы ў РСУП “Эксперыментальная база “Крынічная”, што ў Гомельскай вобласці.

Па стане на 15 мая, як паведаміў начальнік аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй МАКАРЭВІЧ, у гаспадарках раёна пасеяна 14540 га яравых, 3103 га кукурузы, 395 га бульбы, 300 га ільну.

У бягучым годзе аграрыі раёна разлічваюць атрымаць каля 59000 тон збожжа, а таксама нарыхтаваць больш за 270000 тон травяных кармоў. 7500 тон кармоў у сельгаспрадпрыемствах раёна плануюць нарыхтаваць па прагрэсіўнай тэхналогіі з выкарыстаннем палімернай плёнкі.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *