Журналісты райгазеты правялі Дзень падпісчыка ў паштовых аддзяленнях Запольскага і Цяхцінскага сельсаветаў

Журналісты райгазеты правялі Дзень падпісчыка ў паштовых аддзяленнях Запольскага і Цяхцінскага сельсаветаў.

Безимени-1

У аддзяленнях у той дзень было людна: хтосьці прыйшоў аплаціць камунальныя плацяжы, хто атрымаць пенсію, а некаторыя – выпісаць любімыя газеты і часопісы, сярод якіх гучала і назва раёнкі. Дарэчы, з прысутных амаль усе чытаюць “Зару над Друццю”.

– Увесь час выпісваю, калі атрымліваю пенсію, – даносіцца жаночы голас з чаргі. – Прачытваю ўсю газету да апошняй старонкі, бо цікава даведацца, што новага адбываецца ў раёне.

Па словах паштальёнкі в. Заполле Валянціны ЖЫМКОВАЙ, падпіска на раённую газету стабільная, колькасць газет, якія атрымліваюць вяскоўцы, не змяняецца.

– З раёнкай ніколі праблем не было, – адзначае яна. – Людзям жа цікава пачытаць навіны, паглядзець фотаздымкі. Наш раён невялікі, таму на старонках газеты часта сустракаюцца знаёмыя асобы.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *