Будзь уважлівым, вадзіцель!

Другая дэкада мая пачалася з непрыемнасцей. Адразу два ДТЗ адбыліся ў раёне з-за няўважлівасці вадзіцеляў. На шчасце, людзі не загінулі.

10 мая а другой гадзіне дня на аўтадарозе Мінск-Магілёў вадзіцель мікрааўтобуса “Форд” страціў пільнасць і сутыкнуўся з аўтамабілем дарожнай службы. У выніку здарэння абодвум транспартным сродкам прычынены механічныя пашкоджанні.

12 мая ў гадзіну дня на тым жа самым месцы дарогі кіроўца аўтамабіля MAN з’ехаў у кювет і перакуліўся. Прычына здарэння – зноў жа няўважлівасць. Віноўніку ДТЗ аказана дапамога, пашкоджаны аўтамабіль перамешчаны ў бяспечнае месца.

Па фактах абодвух здарэнняў праводзіцца праверка.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

 

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *