Не пакідайце дзяцей адных!
З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”.
Прысвечана яна Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Асноўная задача акцыі – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячай неасцярожнасці з агнём і гібелі дзяцей на пажарах.
Мерапрыемствы пройдуць у тры этапы. На першым работнікі МНС запланавалі правядзенне акцыі на адкрытых пляцоўках. Не будуць забыты і шматдзетныя сем’і, бацькам якіх растлумачаць асноўныя патрабаванні пажарнай бяспекі. Пасля выратавальнікі правядуць заняткі з вучнямі школ і выхаванцамі дзіцячых садкоў. Заключным этапам стане гульнёвая праграма ў гарадскім парку Ліпавы гай.
Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.