Традыцыйныя ўрачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую службу ў армію адбыліся ў РЦК

Традыцыйныя ўрачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую службу ў армію адбыліся ў РЦК.

Безимени-1

Сказаць юнакам некалькі цёплых слоў і пажадаць ім добрай службы завіталі ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай     ГАМОЛКА, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Алена ЯРМОЛЕНКА і настаяцель храма ў гонар   Бялыніцкай іконы Божай Маці       айцец Сергій.

– Хочацца, каб вы адслужылі дастойна, – адзначыў Мікалай Гамолка. – Заўсёды памятайце, што вас чакаюць блізкія людзі, таму годна прайдзіце гэту “школу жыцця”.

Берагчы спакой нашай краіны і цаніць мірнае жыццё заклікаў прызыўнікоў айцец Сергій. Ён таксама ўручыў кожнаму іконкі з выявай Бялыніцкай Божай Маці і блаславіў іх у добры шлях.

У сваю чаргу, са словамі падзякі ад імя прызыўнікоў выступіў Сяргей Арахоўскі.

Артысты РЦК падарылі будучым воінам і гасцям мерапрыемства прыгожыя канцэртныя нумары.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *