Раёнка на працы і дома

Для многіх жыхароў Прыдруцкага краю раённая газета – гэта тое, што праходзіць праз усё іх жыццё. Звычка выпісваць і чытаць “Зару над Друццю” – добрая традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Карэспандэнт раёнкі днямі завітала ў цэх па вытворчасці сыроў ААТ “Бабуліна крынка” і даведалася, наколькі “Зара над Друццю” папулярная ў працоўным калектыве.

сыр

– Больш за ўсё люблю чытаць гісторыі пра лёсы і жыццё людзей, маіх землякоў. З апошніх запомніўся цікавы артыкул пра Алега ПЛІНДОВА, – кажа Алена КАРАБАНАВА, лабарант хіміка-біялагічнага аналізу. – У кожным чалавеку ёсць нешта незвычайнае, цікава, як журналісты ўмеюць раскрыць гэта, паказаць у сваіх публікацыях. Таксама люблю забаўляльныя рубрыкі і карысныя парады: напрыклад, рэцэпты розных страў. Люблю гатаваць і часта эксперыментую дома для сваіх блізкіх.

А вось Тамара МУРАЎЁВА, прыёмшчык малочнай прадукцыі, кажа наступнае:

– Мне здаецца, што раённая газета – гэта не толькі спосаб атрымаць інфармацыю ці даведацца аб навінах раёна. Яна душэўная і хатняя, дае пачуццё нейкай асаблівай утульнасці. Мне падабаюцца разныя артыкулы і аўтары. Магу перачытваць некаторыя публікацыі некалькі разоў.

Па словах інспектара па кадрах філіяла ААТ “Бабуліна крынка” Наталлі ДЗЯДЗЮРА, да якой работнікі кожны квартал звяртаюцца, каб падпісацца на “Зару над Друццю”, рэдка ў цэху знойдзецца хтосьці, хто б не чытаў раённую газету.

Дарагія чытачы! Журналісты газеты кожны дзень працуюць для вас, знаходзячы самае цікавае і незвычайнае ў жыцці раёна. Падпісвайцеся на “Зару над Друццю”, каб і ў вашым доме панавалі мір і ўтульнасць!

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *