У пошуках чарговага героя творчага праекта “Чалавек працай слаўны” карэспандэнт раёнкі завітала на поле каля вёскі Майск ААТ “Новая Друць”

девачковУ пошуках чарговага героя творчага праекта “Чалавек працай слаўны” карэспандэнт раёнкі завітала на поле каля вёскі Майск ААТ “Новая Друць”.

Па ім стройнай калонай рухаліся трактары, уздымалі зябліва пад яравыя культуры. На адным з магутных агрэгатаў шчыруе механізатар Аляксандр ДЗЕВАЧКОЎ (на здымку).

– Графік работы ў нас напружаны, – распавядае руплівец. – З пяці гадзін раніцы і да дзесяці вечара знаходзімся ў полі. Вясна чакаць не будзе, трэба паспець выканаць усе запланаваныя работы хутка і якасна.

Сёлетняя пасяўная – 29-я па ліку ў Аляксандра Цімафеевіча. Амаль тры дзясяткі гадоў у сельскай гаспадарцы паўплывалі на яго характар. Дзякуючы адладжанаму працоўнаму рытму, справа спорыцца хутка, і праз якую гадзіну поле нагадвае роўна парэзаныя лусты хлеба.

Родам  Аляксандр Дзевачкоў з вёскі Сурды. Сялянская праца знаёма яму з самага ранняга дзяцінства, таму пасля службы ў войску асабліва не раздумваў, а цвёрда вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Уладкаваўся на  працу ў тадышні калгас “Наша Перамога” вадзіцелем, а потым перайшоў на трактар. Апошнія 12 гадоў працуе механізатарам у ААТ “Новая Друць”. Некалькі гадоў запар уваходзіць у лік пераможцаў раённых спаборніцтваў па ворыве і касьбе.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *