Выхаванцы раённай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у ІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе “Зоркі Прыдняпроўя-2018”

Выхаванцы раённай дзіцячай школы мастацтваў нядаўна прынялі ўдзел у ІІ Міжнародным фестывалі-конкурсе “Зоркі Прыдняпроўя-2018”.

таленты

Юныя бялыніцкія таленты заваявалі 6 высокіх узнагарод. Дыплома лаўрэата І ступені ўдастоіўся гітарыст Данііл КРАЎЦОЎ (настаўнік Алена КАПЫЛОВА), лаўрэата ІІІ ступені – дамрыстка Міраслава МЯДЗВЕДЗЬКА (кіраўнік – Ала САЛДАЦЕНКАВА). Дыпломам І ступені ўзнагароджана Яна КАСТРОВА (цымбалы, кіраўнік Таццяна ЛОСЕВА).  На ІІ месца ўзняліся навучэнкі па класе домры Анастасія СЕРАФІМАВА (педагог – Ала Салдаценкава)  і Марыя МАРЫНЧАНКА (настаўнік – Юлія ГАРБУЗАВА) з Вішоўскага філіяла ДШМ.                  Дарэчы, на гэтым конкурсе сельскі філіял ДШМ быў прадстаўлены ўпершыню, і навучэнка яго атрымала высокую адзнаку. Таксама трэцім месцам у конкурсе адзначаны гітарыст Павел КАРЖОЎ.

– Сёлетні навучальны год як ніколі ўраджайны на ўзнагароды, – адзначыла дырэктар ДШМ Таццяна ГАРНАСТАЙ. – На розных творчых конкурсах нашы выхаванцы заваявалі больш за 90 дыпломаў пераможцаў.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *