Чарговы дзень падпісчыка прайшоў у паштовым аддзяленні аграгарадка Свяцілавічы

Чарговы дзень падпісчыка прайшоў у паштовым аддзяленні аграгарадка Свяцілавічы.

газета

Журналісты райгазеты даведаліся, што мясцовае насельніцтва аддае перавагу сярод іншай прэсы менавіта “Зары над Друццю”.

 – Выпісваю нашу раёнку ўжо больш за 40 гадоў. Усю газету чытаю да апошняй старонкі, цікава праглядаць зводкі з міліцыі, а таксама хацелася, каб больш асвятлялася дзейнайсць нашых селгаспрадпрыемстваў, – падзялілася сваім меркаваннем пенсіянерка Тамара ГАРАНІНАВА.

– Дзякуючы газеце, я ведаю ўсе галоўныя навіны Прыдруцкага краю. У ёй друкуецца шмат карысных артыкулаў, якія дапамагаюць у жыцці. На старонках раёнкі кожны знойдзе інфармацыю па сваіх інтарэсах, – паведаміла майстар народных промыслаў Ала КУНІЧНІКАВА. – Паколькі сёлетні год аб’яўлены Годам малой радзімы, цікава чытаць артыкулы аб гісторыі роднага краю, земляках.

– Мой бацька быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, і мне вельмі падабаецца, як журналісты рыхтуюць газету да 9 мая. Кожны раз даведваюся пра нешта новае, чытаю ўспаміны людзей аб тых падзеях, людскія лёсы ў вайну і пасля яе, – дадала пенсіянерка Тамара РАГАЎЦОВА.

Дарэчы, Тамара Пятроўна выпісвае раёнку з 1987 года і ўжо падпісалася на наступнае паўгоддзе.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *