У Магілёве прайшло абласное першынства па гандболе сярод дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння
У сярэдзіне мая ў Магілёве прайшло абласное першынства па гандболе сярод дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел пяць каманд – з Бабруйска, Мсціслаўя, Бялынічаў і дзве – з Магілёва. Дружына раённай СДЮШАР атрымала ў турніры ўпэўненую перамогу. Юныя бялыніцкія гандбалісткі ўзнагароджаны залатымі медалямі і камандным дыпломам.
Ганна САМКОВІЧ,
трэнер-выкладчык СДЮШАР.