Устанаві апавяшчальнік – зрабі жыццё бяспечным!

Дзякуючы АПА на сённяшні дзень у нашай краіне выратаваны сотні людзей, у ліку якіх дзясяткі дзяцей.

апи

Напрыклад, 12 мая адбыўся пажар у жылым доме ў       в. Крыніца Пухавіцкага раёна. У выніку спрацоўкі АПА да прыбыцця пажарных выратаваны гаспадыня дома, яе ўнучка і праўнукі.

На наступны дзень гарэла кватэра ў в. Стытычава Пінскага раёна. Дзякуючы апавяшчальніку выратаваны гаспадыня, яе дачка і зяць.

Ведайце, што прыбор рэагуе нават на невялікае задымленне. Падаючы рэзкі гукавы сігнал, ён здольны разбудзіць чалавека, які спіць, і заглушыць гук уключанай бытавой тэхнікі.

Абслугоўванне АПА не патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў: трэба ўсяго толькі раз у год мяняць элемент сілкавання і ачышчаць апавяшчальнікі ад пылу. Аптымальнае месца размяшчэння АПА ў жылым пакоі – цэнтральная частка столі або на сцяне.

Неабходнасць устаноўкі апавяшчальнікаў у кожным доме бясспрэчная. Пагадзіцеся, што лепш купіць пажарны апавяшчальнік, чым пазбавіцца жылля, а яшчэ страшней – страціць блізкага чалавека.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *