З 14 па 20 мая праваахоўнікі склалі 16 адміністрацыйных пратаколаў

Па інфармацыі начальніка штаба РАУС Дзмітрыя ІГНАТОВІЧА, з 14 па 20 мая праваахоўнікі склалі 16 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап’янення – 10, дробны крадзёж – 1, сямейны скандал – 4, непадпарадкаванне  – 1.

Не злуй жанчыну! Пасля сумеснага распіцця спіртнога двое жыхароў Туаліна моцна пасварыліся. Кропку ў канфлікце паставіла жанчына, якая ўдарыла нажом у грудзі свайму сужыцелю. Узбуджана крымінальная справа.

Пабілі… 16 мая апоўначы ў прыёмнае аддзяленне ЦРБ са шматлікімі ранамі галавы паступіў бялынічанін. Ён патлумачыў, што яго каля магазіна “Ластаўка” пабілі невядомыя. Праводзіцца праверка.

Як у сябе дома. Жыхар Бялынічаў патэлефанаваў у міліцыю і паскардзіўся на знаёмага, які прыйшоў да яго ў госці ў стане алкагольнага ап’янення, лёг на канапу і не жадае ўставаць. Праваахоўнікі выдалі надакучліваму госцю адміністрацыйны пратакол.

Крадуць нават кветкі. Бялынічанка паведаміла ў дзяжурную службу РАУС аб тым, што невядомы скраў з яе двара дзве чыгунныя пліты, а днём пазней у міліцыю паступіла паведамленне, што на клумбе каля РЦК незнаёмец парваў кветкі.

Недзіцячая забава. Магіляўчанін паскардзіўся супрацоўнікам РАУС на тое, што з яго гаража ў вёсцы Гуры мясцовы падлетак вынес рэчы на суму 60 рублёў. Юнак, дарэчы, знаходзіцца на ўліку ў ІСН. Вядзецца следства.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *