Дзень аховы працы прайшоў у ДЭУ-74

Дзень аховы працы прайшоў у ДЭУ-74 з удзелам спецыялістаў упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, па ахове працы арганізацый раёна і абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

Безимени-1

Напачатку мерапрыемства інфармацыю аб дзейнасці ДЭУ-74 да ўдзельнікаў семінара давёў яго начальнік Андрэй КОЛАСАЎ, які таксама расказаў аб апошніх новаўвядзеннях у іх арганізацыі.

– Не так даўно мы прынялі рашэнне ўвесці новае патрабаванне, – адзначыў ён. – Цяпер усе нашы механізатары павінны атрымаць спецыяльнасць “слесар па рамонце дарожна-транспартнай тэхнікі”. Наяўнасць яе дазваляе ажыццяўляць не толькі дробны рамонт тэхнікі, але і больш складаны.

Пра стан вытворчага траўматызму ў мінулым годзе, у прыватнасці – групавы няшчасны выпадак з вадзіцелямі ДЭУ-74, паведаміла інжынер па ахове працы Раіса САВІЦКАЯ.

сиз

Галоўны дзяржаўны інспектар працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Яраслаў БІЛАН абмеркаваў з прысутнымі тэму арганізацыі бяспечнай эксплуатацыі абсталявання, машын, механізмаў, забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны.

– Агульныя патрабаванні бяспекі прапісаны ў Правілах па ахове працы, – адзначыў ён. – Згодна з імі, абсталяванне павінна адпавядаць усім патрабаванням Дзяржстандарта, мець інструкцыю па эксплуатацыі, забяспечвацца своечасовым і якасным абслугоўваннем і рамонтам.

Яраслаў Білан звярнуў асаблівую ўвагу на сродкі індывідуальнай абароны, паколькі менавіта ад іх залежаць бяспека і жыццё работнікаў. Адзначыў, што нормы выдачы СІА распрацаваны ў адпаведнасці з дзейнасцю арганізацыі. Больш дэталёва спыніўся на тэрмінах іх выдачы, а таксама на тым, што пры звальненні работнік мае права выбару: ён можа здаць СІА ці напісаць заяву, што пакідае іх сабе, але пры гэтым аплаціць іх кошт.

Аб прыёме на працу непаўналетніх, іх умовах працы, прымяненні заканадаўства аб аплаце працы маладым работнікам паведаміў галоўны дзяржінспектар працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Дзмітрый ДАЎГУН.

Начальнік раённай энергаінспекцыі Аляксандр АНТОНАЎ расказаў пра асноўныя патрабаванні да электратэхнічнага абсталявання, а старшы інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Юрый МАРОЗАЎ – з прывядзеннем канкрэтных прыкладаў аб забеспячэнні пажарнай бяспекі на вытворчасці.

Да ўвагі ўдзельнікаў семінара была прадстаўлена выстава спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны, якія выкарыстоўваюцца ў ДЭУ-74. Раіса Савіцкая пракаментавала, для каго і ў які перыяд года выдаецца спецвопратка, як часта работнікі атрымліваюць новыя СІА.

Напрыканцы дня аховы працы прысутныя прагледзелі фільм на тэму: “Стан аховы працы, роля грамадскіх інспектараў” і падвялі вынікі семінара.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *