Падарункі за творчасць

Начальнік райінспекцыі ПРіАНА Юрый СІМАНАЎ уручыў дыпломы і падарункі юным мастакам, якія занялі прызавыя месцы ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі.

вилигуров

У ім прынялі ўдзел больш за трыццаць юных творцаў з устаноў дашкольнай, сярэдняй і дадатковай адукацыі па дзвюх узроставых катэгорыях: ад 3 да 5 гадоў і ад 6 да 10.

Усе дзіцячыя работы былі яркімі, крэатыўнымі, са сваёй адметнасцю, таму членам журы прыйшлося нялёгка. Тым не менш, для гэтага і быў абвешчаны конкурс, каб выбраць лепшых з лепшых.

У выніку, у малодшай катэгорыі пераможцамі сталі калектыўная работа выхаванцаў ясляў-садзіка № 16 аг. Ланькаў, наведвальнікі ясляў-садзіка № 2 Бялынічаў Яраслаў РУЦКІ і Яўгенія ШАЛКОЎСКАЯ з ясляў-садзіка № 9 аг. Вішоў.

руцкий

У старшай групе былі адзначаны работы вучняў СШ № 2 Яна ВІЛІГУРАВА, Эсьмонскага ВПК ДС СШ Арсенія КУДРАЎЦА і Дзіяны СІДАРОВІЧ (Запольская СШ).

Пераможцы раённага конкурсу атрымалі дыпломы ад райінспекцыі ПРіАНА і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама падарункі – канцылярскія прыналежнасці для творчасці, каб у наступным годзе таксама ўвайсці ў лік пераможцаў спаборніцтва.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *