У Галоўчынскай Свята-Троіцкай царкве адбылося набажэнства, прымеркаванае да Дня Святой Троіцы

У нядзелю ў Галоўчынскай Свята-Троіцкай царкве адбылося набажэнства, прымеркаванае да Дня Святой Троіцы. Прычым гэта свята было адзначана невялікім юбілеем – прайшло пяць гадоў з дня асвячэння храма ў аграгарадку.

троица5

У набажэнстве, якое правёў настаяцель царквы айцец Георгій, прыняла ўдзел вялікая колькасць вернікаў з Галоўчына і суседніх вёсак, госці з Магілёва і Мінска. У тым ліку, вядома ж, і сям’я БЕКАРЭВІЧАЎ. Менавіта шмат у чым дзякуючы актыўнасці і неабыякавасці гэтых людзей у Галоўчыне і дзейнічае храм.

Нагадаем, што Леанід Бекарэвіч з’яўляецца ўраджэнцам Галоўчына. Пасля заканчэння школы ён абраў прафесію ваеннага, служыў у розных месцах Савецкага Саюза і на Кубе. Пасяліўшыся на пастаяннае месца жыхарства ў Мінску, Леанід Паўлавіч не страціў сувязь з малой радзімай. Ён, а таксама яго дзеці Алег і Галіна пастаянна прыязджаюць у Галоўчын.

Падчас аднаго з прыездаў у аграгарадок яны наведалі пагорак, дзе стаяў незавершаны даўгабуд – храм, будаўніцтва якога пачалося яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Разруха, што панавала тут, вельмі моцна закранула іх пачуцці. І на сямейнай нарадзе было прынята рашэнне аднавіць царкву. Трэба сказаць, што адзін з продкаў, Іван Бекарэвіч, служыў дыяканам Троіцкай царквы яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя.

Пасля хрэснага ходу вакол Свята-Троіцкай царквы адбылося адорванне ўдзельнікаў набажэнства асвячонымі печывам і цукеркамі. А Леанід Бекарэвіч прапанаваў на конкурс “Зары над Друццю” “Мая радзіма” свой верш “Милая малая родина”.

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *