Выяўлены парушэнні пажарнай бяспекі

У рамках рэалізацыі даручэння Прэзідэнта Беларусі аб неабходнасці правядзення комплексу наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў на гандлёва-забаўляльных аб’ектах, у тым ліку з масавым знаходжаннем людзей, а таксама забеспячэння якаснага выканання Плана арганізацыі работы па наглядзе за забеспячэннем бяспечных умоў функцыянавання гэтых аб’ектаў, інспекцыяй нагляду і прафілактыкі РАНС праведзена пажарна-прафілактычная работа на 56 аб’ектах з масавым знаходжаннем людзей.

У ходзе правядзення маніторынгу аб’ектаў на 22 з іх выяўлены 43 парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі, 28 з якіх былі ліквідаваны ў ходзе праверкі.

Кіраўнікам васьмі аб’ектаў уручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў з указаннем тэрмінаў выканання.

Па чатырох ужо праведзены паўторныя маніторынгі, у выніку якіх устаноўлена, што парушэнні ліквідаваны ў поўным аб’ёме.

У кіраўнікоў астатніх аб’ектаў яшчэ ёсць час на выкананне рэкамендацый супрацоўнікаў РАНС.

У ходзе маніторынгу з персаналам праведзена інструктыўна-тлумачальная работа па папярэджанні пажараў і дзеянняў у выпадках іх узнікнення.

Юрый МАРОЗАЎ,

старшы інспектар ІНіП РАНС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *