Развітанне з дзяцінствам: у добры шлях!

Для 134 выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна 30 мая прагучаў апошні школьны званок. Падзея гэта кранальная, радасная, хоць і з ноткамі суму расставання. Яна ніколі не забываецца.

вальс

Урачыстыя лінейкі з нагоды завяршэння чарговага навучальнага года прайшлі ва ўсіх установах адукацыі Бялыніччыны. З наказам да выпускнікоў і школьнікаў звярнуліся настаўнікі, бацькі, кіраўнікі раённых служб і шэфскіх арганізацый.

Павіншаваць выпускнікоў Галоўчынскай СШ, вучняў, іх настаўнікаў і бацькоў з гэтай значнай падзеяй у іхнім жыцці завіталі на школьную ўрачыстую лінейку старшыня райвыканкама Мікалай КАДАЦЕНКА, кіраўнік шэфскай ПМК № 241, дэпутат раённага і Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір РАМАНЕНКА, ветэраны педагагічнай працы.

Для шасці адзінаццацікласнікаў гэтай школы ўжо засталося ў мінулым дзяцінства, наперадзе іх чакае ці не самае першае сур’ёзнае выпрабаванне: выбар прафесіі.

Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка ў сваім выступленні падкрэсліў, што ў нашай краіне многа зроблена для таго, каб маладыя людзі маглі прымяніць свае таленты на роднай зямлі, дабіцца поспеху і быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Ён пажадаў выпускнікам выбраць тыя прафесіі, якія самі яны жадаюць атрымаць, паспяхова здаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне.

Сардэчна павіншавалі ўсіх вучняў Галоўчынскай СШ са святам апошняга званка кіраўнік установы Ірына ГЛУШАК, дырэктар ПМК № 241 Уладзімір Раманенка, стараста мясцовага царкоўнага прыходу Вера КУЖАЛЬКОВА, класны кіраўнік сёлетніх выпускнікоў Віктар ЦІХАНОВІЧ і першая іх настаўніца Лілія ШЭНДЗЕРАВА, старшыня Галоўчынскага сельвыканкама Аляксандр ЛЯЎКОВІЧ, ветэран педагагічнай працы Васіль ЦЫРКУНОЎ. Ад імя бацькоў выпускнікоў Дзмітрый ШВЯДОЎСКІ выказаў падзяку настаўнікам за навучанне і выхаванне іхніх дзяцей і звярнуўся з наказам да саміх выпускнікоў.

Завяршылася школьнае свята на яшчэ адной кранальнай ноце: выпускнікі Галоўчынскай СШ, загадаўшы жаданні, адпусцілі ў неба паветраныя шарыкі.

* * *

З самага ранку ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага панавала атмасфера свята. Кожны з вучняў хацеў выглядаць у гэты дзень на ўсе сто. Бо яны пераадолелі яшчэ адну прыступку школьнага жыцця і з нецярпеннем чакалі летніх канікул, каб адпачыць, набрацца сіл і ў верасні зноў вярнуцца ў сцены роднай школы. З пачуццём добрай зайздрасці глядзелі на іх выпускнікі, для якіх у той дзень празвінеў апошні званок у роднай школе.

Права вынесці сцяг школы прадаставілі лепшым вучням 11 класаў: Яўгену ЦЫБУЛЬСКАМУ, Юліі ІГНАТОВІЧ, Юліі ШАБУСАВАЙ,   Яўгеніі БОНІЧ і Ганне НІЗАЎЦОВАЙ. Пад гучанне Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь пераможцы ІІІ этапа рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах Ксенія ЛЫЧКОЎСКАЯ і Алеся ШАХАЛЕНКА паднялі Дзяржаўны сцяг.

З прывітальным словам выступіла дырэктар школы Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ, якая павіншавала настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў з заканчэннем яшчэ аднаго навучальнага года, а выпускнікам пажадала поспехаў у здачы экзаменаў, лёгкіх уступных іспытаў, дасягнення ўсіх вышынь.

Смела ісці наперад, не баяцца будаваць планы і дабівацца іх здзяйснення пажадаў адзінаццацікласнікам старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК.

Старшы інспектар ІНіП РАНС Юрый МАРОЗАЎ парэкамендаваў вучням правесці канікулы без дыму і агню, а бацькоў папрасіў сачыць за тым, дзе знаходзяцца іх дзеці.

Загадчык аддзела мастацкай і эстэтычнай адукацыі МЦ “Ветразь” Ніна НІКІТЧАНКА ўручыла дыпломы тым вучням, якія ўнеслі значны ўклад у скарбонку дасягненняў цэнтра.

Божае блаславенне на паспяховую здачу выпускных экзаменаў, цэнтралізаванага тэсціравання даў выпускнікам протаіерэй царквы іконы Бялыніцкай Божай маці айцец Сергій.

Ад імя бацькоў са словамі падзякі настаўнікам, адміністрацыі школы, пажаданнямі выпускнікам лёгкага шляху ў дарослае жыццё выступіла Таццяна ШАБУСАВА.

Кульмінацыяй свята стаў апошні званок, які далі    адзінаццацікласнік Аляксандр БЯЗМЕН і першакласніца Вераніка КУЛЯШОВА, пасля чаго выпускнікі запусцілі ў неба паветраныя шары і першымі ўрачыста пакінулі лінейку.

агалов 013

агалов 014

агалов 019

агалов 028

агалов 033

агалов 038 - копия

агалов 041 - копия
агалов 042

агалов 047

агалов 048

агалов 052

агалов 054

агалов 070

агалов 072

агалов 073

вальс

ганчук

звонок

обмен

Міхась КАРПЕЧАНКА,

Марыя ШУТ.

Фота аўтараў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *