Маленькая радзiма

Маленькая радзiма

Я палюбіў яшчэ падлеткам

Куточак, вёску ў пяць

двароў,

Што месціцца сярод

палеткаў

Глыбей ад тлумных

гарадоў.

 

Калi ў жыцці далей ад дома

Стамлюся сэрцам i душой,

Прыеду ў вёску з першым

громам.

Тут нарадзiўся, тут я свой!

 

Успомню родныя мясцiны,

Ля ганка кучаравы клён,

I басаногае дзяцiнства –

Юнацкасцi дзiвосны сон.

 

Тут толькi вольны

i свабодны,

Душой iмкнуся да цябе.

Успамінаю край мой родны

Заўсёды ў шчасцi i журбе.

Павел ДАНІЛАЎ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *