Да ўвагі дзяцей і бацькоў!

Неўзабаве большасць дзяцей адправяцца адпачываць у аздараўленчыя лагеры. Таму ўжо цяпер хацелася б нагадаць аб правілах паводзін пры падрыхтоўцы і паездцы на адпачынак.

Дарагія рабяты, памятайце:

– знаходзячыся ў лагеры, не пакідайце без нагляду багаж у незнаёмых месцах;

– пакіньце дарагія рэчы дома! Модны тэлефон вельмі хутка і непрыкметна можа аказацца ў чужых руках;

– аб любых падазроных прадметах расказвайце выхавальнікам або міліцыянеру;

– на тэрыторыі лагера вы знаходзіцеся ў поўнай бяспецы. Выхад за яго межы можа быць небяспечны для вашага жыцця і здароўя;

– не ўступайце ў дыялог з незнаёмымі людзьмі на тэрыторыі лагера. Неадкладна раскажыце пра іх выхавальніку або супрацоўніку міліцыі;

– не заводзьце выпадковых знаёмстваў з мясцовай моладдзю;

– міліцыянер у лагеры – ваш старэйшы таварыш і настаўнік. Па любым пытанні або ў канфліктнай сітуацыі адразу ж звяртайцеся да яго;

– не забывайце, што знаходжанне ў лагеры не вызваляе ад адказнасці перад законам. Ніхто не пахваліць, калі вы зробіце супрацьпраўны ўчынак. У такім выпадку будзеце адлічаны, а па прыездзе дадому сутыкнецеся з яшчэ большымі непрыемнасцямі – адміністрацыйнай адказнасцю, пастаноўкай на ўлік у міліцыі, урача-нарколага;

– неадкладна расказвайце бацькам аб любых здарэннях!

Паважаныя бацькі!

Абавязкова правярайце рэчы дзіцяці па прыбыцці ў лагер. Прасачыце, каб сярод іх не было цыгарэт і алкаголю.

Дрэнны настрой, нежаданне абмяркоўваць тое, што адбываецца ў летніку, сляды сінякоў і драпін – нагода для звароту да выхавальніка і кіраўніцтва лагера.

Не дазваляйце сябрам і знаёмым вашага дзіцяці наведваць яго ў здраўніцы. Як паказвае практыка, часта жаданне вылучыцца перад сябрамі прыводзіць да непрыемнасцей.

Памятайце, што, адпраўляючы дзіця ў лагер, вы, як законны прадстаўнік, несяце поўную адказнасць за яго супрацьпраўныя дзеянні. Стаўцеся з разуменнем да мер бяспекі, якія прымаюць работнікі міліцыі і адміністрацыя лагера. Усё гэта неабходна для бяспекі вашых дзяцей.

Анатоль ЛІТАЕЎ,

начальнік ІСН РАУС.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *