З сяброўскім візітам

Дэлегацыя нашага раёна ў складзе галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірыны БЯЛЯЎЦАВАЙ, дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Святланы КАНДРАЦЬЕВАЙ і народнага вакальнага ансамбля “Славяне” наведала расійскія гарады Смаленск і Бранск.

СЛАВ

У Смаленску “Славяне” прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі фальклору, рамяства і сямейнай творчасці “Славянскае братэрства”.

У Бранску бялынічане наведалі міжнародны фестываль народнай творчасці “Цудоўнае свята Троіцы Святой”. Яны паўдзельнічалі ў абрадах і гульнях, паслухалі народныя песні, прагуляліся па падворках майстроў і паспыталі традыцыйную абрадавую страву – траецкую яечню.

Народны вакальны ансамбль “Славяне” выступіў з канцэртнай праграмай і быў узнагароджаны Дыпломам Лаўрэата I ступені за творчую дзейнасць па адраджэнні народных традыцый і праваслаўнай веры.

Алеся БЕЛЯЗЯКА,

метадыст РЦК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *