Раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло ў парку Ліпавы гай

Раённае свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей, прайшло ў парку Ліпавы гай. Больш за сотню маленькіх бялынічан і жыхароў раёна сабраліся, каб разам павесяліцца і правесці вольны час.

лодка

Адкрыла свята метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна ЦІКУНОВА, якая павіншавала дзяцей з іх святам, пажадала прыемнага правядзення часу, добрага адпачынку і незабыўных летніх канікул.

Работнікі МЦ “Ветразь” падрыхтавалі для рабят забаўляльную праграму, якая зрабіла той дзень незабыўным. Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі творчыя і гумарыстычныя нумары, танцавалі, спявалі, вадзілі карагод, гулялі ў паравозік разам з выступоўцамі, а таксама дапамаглі героям сцэнкі прыгатаваць ледзянцы, якія потым усе разам з’елі.

Пагуляць у бяспройгрышную латарэю і набыць сувеніры можна было каля століка раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. А работнікі раённай дзіцячай бібліятэкі арганізавалі для дзетак кніжную выставу і падрыхтавалі віктарыну.

Шмат станоўчых эмоцый і зарад добрага настрою атрымалі віноўнікі ўрачыстасці ад праграмы райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Каб кожны жадаючы мог адчуць на сабе як гэта знайсці ў палаючым памяшканні людзей, дзецям прапаноўвалі завязаць вочы і “выратаваць” цацкі, што былі размешчаны на траве. Хто больш сабраў – той і выйграў.

У той дзень супрацоўнікі РАНС вырашылі зрабіць дзецям сапраўднае свята, таму дазволілі ім пасядзець у пажарнай машыне, прадэманстравалі, як тушаць пажар, і нават пакаталі на выратавальнай лодцы па басейне, што ў парку.

– Крута! – дзеляцца ўражаннямі ад паездкі па вадзе вучні Эсьмонскага ВПК ДС СШ Ціхан КАВАЧОЎ і Арсеній КУДРАВЕЦ. – Мы ніколі раней не каталіся, таму нам вельмі спадабалася.

герои - копия

герои

девочки

игрушки - копия

игрушки

леденцы - копия

леденцы

паровозик

тушпожар

финал

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *