Сустрэліся з працоўнымі калектывамі

У мэтах выканання адпаведных даручэнняў Прэзідэнта і старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь ў рамках кантролю за ходам палявых работ і стану жывёлагадоўлі ў Магілёўскай вобласці, які праводзіўся пад агульным кіраўніцтвам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Аляксандра КАНЮКА, адбыліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі ААТНовая ДруцьБялыніцкага і ААТЭксперыментальная базаЧэрыкаўЧэрыкаўскага раёнаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел намеснікі старшынь Бялыніцкага і Чэрыкаўскага райвыканкамаў, кіраўнікі гаспадарак, працаўнікі малочна-таварных комплексаў, мехатрадаў і іншых падраздзяленняў.

Напярэдадні сустрэч супрацоўнікамі Камітэта быў праведзены маніторынг працы сельгасарганізацый, падчас якога выяўлены шэраг недахопаў: павольныя тэмпы падрыхтоўкі сельгастэхнікі і правядзення палявых работ, парушэнні тэхналагічных патрабаванняў пры сяўбе яравых, пралікі на нарыхтоўцы травяных кармоў і звязаныя з гэтым дадатковыя выдаткі, недастатковая аддача малочна-таварных комплексаў.

Да ведама ўдзельнікаў былі даведзены вынікі кантрольных мерапрыемстваў Камітэта дзяржкантролю па пытаннях правядзення ў бягучым годзе палявых работ, стану жывёлагадоўлі і яе кармавой базы ў цэлым па вобласці і ў сельгасарганізацых, якія наведвалі.  Абмеркаваны перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця абедзвюх сельгасарганізацый, пытанні тэхналагічнай і выканаўчай дысцыпліны, сацыяльнай палітыкі ў мэтах прыцягнення і замацавання кадраў на вёсцы.

Камітэтам працягваюцца мерапрыемствы па кантролю за ходам правядзення корманарыхтоўкі і працай жывёлагадоўчых аб’ектаў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *