У рамках прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных” інспектар ГПіУГ РАНС завітала ў дзіцячае аддзяленне ЦРБ

У рамках прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”  інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ завітала ў дзіцячае аддзяленне ЦРБ.

николай

– Адна з сур’ёзных праблем сучаснага грамадства – дзіцячы траўматызм, – звярнулася да бацькоў супрацоўнік РАНС. – Лічбы статыстыкі настолькі вялікія, што падобная інфармацыя не можа пакінуць абыякавым ні аднаго дарослага чалавека. У рэспубліцы ад розных прычын       у 2016 годзе загінулі 154 дзіцяці, у 2017 – 146. Асноўныя прычыны гэтых трагічных выпадкаў – халатнасць, недагляд дарослых, неасцярожныя, няправільныя паводзіны дзіцяці ў побыце, на вуліцы, падчас гульняў, заняткаў спортам.

Кацярына Любівая падрабязна спынілася на кожнай з прычын дзіцячага траўматызму, прывяла прыклады няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей, якія засталіся без нагляду бацькоў літаральна на некалькі хвілін.

Статыстыка, якую прывяла інспектар РАНС, выклікала шок у прысутных. Усе задаліся пытаннем: “Дзе ў гэты час знаходзіліся бацькі?”. І кожны з іх, напэўна, зрабіў для сябе патрэбныя высновы. Бо што можа быць даражэй за жыццё роднага дзіцяці?

Усім прысутным інспектар раздала інфармацыйныя буклеты, прымеркаваныя да акцыі, яшчэ раз паўтарыла з бацькамі, што азначаюць інфармацыйныя знакі, якія размяшчаюцца ў месцах масавага збору людзей. Разам агучылі першыя дзеянні пры ўзнікненні пажару. Кацярына Любівая нагадала і аб правілах пажарнай бяспекі, заклікала кожнага дарослага быць больш уважлівым і асцярожным, сачыць за тым, дзе і з кім знаходзяцца іх дзеці. Насамрэч, адна няшчасная хвіліна здольна перавярнуць усё жыццё.

диван

– Такія сустрэчы з бацькамі стараемся праводзіць як мага часцей, бо не ва ўсіх ёсць час прачытаць або ўбачыць гэту інфармацыю ў СМІ, на інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі, – адзначыла Кацярына Любівая. – Пачуўшы пра страшныя наступствы, якія адбыліся ў сем’ях у выніку пакідання дзяцей адных, бацькі пачынаюць задумвацца над тым, як зберагчы ад гэтай бяды сваё дзіця і ўжо ў наступны раз падумаюць, ці варта адыходзіць ад яго нават на хвіліну.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *