Выявілі парушэнні

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бялыніцкага райвыканкама па пытаннях арганізацыі харчавання навучэнцаў сярэдніх школ.

Кантралёры выявілі ў гэтай сферы шэраг праблем, парушэнняў і недахопаў. Гэта невыкананне рацыёнаў, парушэнні тэхналогіі прыгатавання страў, у тым ліку недахоп прадуктаў харчавання, іх прыхаванне з мэтай далейшага крадзяжу.

У ходзе праверкі выяўлены парушэнні пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак прадуктаў харчавання, якія прывялі да залішняй выплаты бюджэтных сродкаў на суму 31 тыс. рублёў.

Па выніках праверкі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 чалавек, двое – вызваленыя ад займаемых пасад, матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта

дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *