Тэхналогія корманарыхтоўкі дакладна выконваецца ў СВК “Калгас “Радзіма”

Калі касьба траў праводзіцца ў аптымальныя тэрміны, пажыўныя рэчывы ў нарыхтаванай масе добра захоўваюцца. Тэхналогія корманарыхтоўкі дакладна выконваецца ў СВК “Калгас “Радзіма”.

сено2

План першага ўкосу кармавых траў у гаспадарцы складае 1090 га. Усяго на зімоўку неабходна нарыхтаваць 2680 тон сена, 26750 тон сенажу і 44100 тон сіласу.

Тэхніку тут выкарыстоўваюць з максімальнай аддачай. Сёлета набылі новую касілку Krone. На ёй убірае люцэрну вопытны механізатар Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ.

– Такая ж самая касілка ўжо ёсць у арсенале гаспадаркі, зараз набылі другую, – кажа Аляксандр Мікалаевіч. – На ёй вельмі зручна працаваць: скошаную траву яна сама зграбае.

Здрабненнем і падборам зялёнай масы на “Ягуары” займаецца перадавік гаспадаркі Мікалай ДАРЭЧКІН. Здробненую масу на МТЗ 12-21 адвозіць Міхаіл КАЖАМЯКІН.

На гэтым жа полі каля вёскі Саглассе ў дзень прыезду журналіста працавалі два рулонныя прэсы-падборшчыкі з абмотчыкамі, на якіх шчыруюць механізатары Юрый САРОКІН і Уладзімір КАЗАКОЎ.

сено1

Працоўны настрой работнікаў сельгаставарыства – баявы. А гэта значны складнік у паспяховай нарыхтоўцы кармоў.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *