XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у г. Гродна 1-3 чэрвеня

XII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур прайшоў у г. Гродна 1-3 чэрвеня.

05-34_kopiya_0

Распачаўся фестываль традыцыйным тэатралізаваным шэсцем удзельнікаў увечары 1 чэрвеня ад плошчы Леніна да плошчы Савецкая, дзе адбылася ўрачыстая цырымонія яго адкрыцця. Удзел у фестывалі прынялі прадстаўнікі 35 нацыянальнасцей.

Менавіта да гэтага мерапрыемства гродзенцы прымеркавалі адкрыццё тэматычнага музея “Культурны цэнтр  “Фестывальны”. Кожны год ён будзе папаўняцца новымі прадметамі. За час свайго існавання (фестываль узнік 24 гады таму) назапашана вялікая колькасць цікавых рэчаў, падарункаў, частку экспанатаў будуць перадаваць нацыянальныя дыяспары.

У першы дзень фестывалю кульмінацыяй свята стала адкрыццё помніка Давыду ГАРАДЗЕНСКАМУ.

Ідэю стварэння помніка ў Гродне выношвалі не адзін год. Рэалізавалася яна дзякуючы Гродзенскай праваслаўнай епархіі, мецэнату, працы гарадскіх арганізацый і службаў. Помнік Давыду Гарадзенскаму не проста яшчэ адно ўпрыгожванне горада на Немане. Гэта даніна памяці выдатнаму земляку. Сімвалічна, што ўстаноўлены ён непадалёку ад гарадскога замка.

Вырабіў помнік князю з суцэльнага кавалка граніту мінскі скульптар Сяргей АГАНАЎ. Ён стаў пераможцам конкурсу эскізных праектаў, які праводзіўся ў пачатку 2017 года. Усе выдаткі ўзяў на сябе мецэнат.

Вышыня помніка з пастаментам – каля 4 м.

ДАВЕДКА

Давыд Гарадзенскі (каля 1283-1326) – кашталян гарадзенскі, военачальнік і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Праславіўся як мужны абаронца Гродна. Па адной з легенд, ён пахаваны ля сцен Каложскай царквы.

У рамках ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшоў і круглы стол беларускіх і замежных пісьменнікаў “Дыялог літаратур – дыялог культур”, удзел у якім разам з беларускімі пісьменнікамі ўзялі літаратары з Азербайджана, Латвіі і Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі. Яны зацікаўлена гаварылі пра ролю мастацкага слова ў гуманітарным развіцці грамадства, у справе захавання прыярытэтаў добрасуседства і міралюбства.

У першы дзень ХІІ Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур прайшла і цырымонія ўзнагароджання журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі за лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой за 2017 год.

За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой Дыломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з уручэннем спецыяльнага прыза ўзнагароджана і газета “Зара над Друццю”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота газеты “Звязда”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *