Калектыў будаўнічага ўчастка БУКП “Жылкамгас” працягвае правядзенне капітальнага рамонту жыллёвага фонду райцэнтра

Калектыў будаўнічага ўчастка БУКП “Жылкамгас” працягвае правядзенне капітальнага рамонту жыллёвага фонду райцэнтра.

дом 5

У канцы мая быў уведзены ў эксплуатацыю пасля рамонту дом па вуліцы Мічурына, 5, зараз праводзяцца работы па здачы шматкватэрнага дома па вуліцы Мічурына, 14. Завяршыць іх плануецца да 30 чэрвеня.

З 16 мая пачаўся капітальны рамонт жылога дома № 7 па той жа самай вуліцы. Па інфармацыі начальніка аддзела вытворча-тэхнічнай службы БУКП “Жылкамгас” Вікторыі ЗАЙЦАВАЙ, на аб’екце выконваюцца рамонт стыкаў панэляў сцен з наступнай іх афарбоўкай, поўны дэмантаж старых лоджый і будаўніцтва новых з экранамі з сталёвых прафіліраваных лістоў з палімерным пакрыццём, сталёвых казыркоў над ло-джыямі трэцяга паверха. У пад’ездах будуць устаноўлены вокны з ПВХ-профіля, заменены магістралі і стаякі халоднага водазабеспячэння, трубаправоды і стаякі бытавой каналізацыі, а таксама выкананы іншыя работы.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *