Крынкі

Крынкі

Бялыніцкі-Біруля…

У Прыдруцкіх Крынках,

Дзе кожны краявід

Сугучны з цішынёй,

Адчуеш сэрцам,

Кожнаю крывінкай

Святую еднасць

З роднаю зямлёй.

 

Сюды, толькі сюды

З далёкае Удомлі

Душа ляцела

Кнігаўкай заўжды,

Каб толькі тут

З крыніцы жыватворнай

Глыток зрабіць

Гаючае вады.

 

І над мальбертам

Схіленая постаць

Перш, чым аддаць

Свой талент палатну,

Згадае Крынкі:

Зацвітае лотаць,

Вітаючы

Блакітную вясну.

Ала ВОЙЛАКАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *