Сябруюць са спортам
У Бялынічах прайшоў этап абласной летняй спартакіяды работнікаў лясной гаспадаркі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. На спартыўных пляцоўках і ў басейне ФАКу “Друць” за званне мацнейшых спаборнічалі спартсмены-аматары 13 лясгасаў па міні-футболе, падыманні гіры, плаванні.
Сярод бялынічан у асабістым заліку адзначыўся Валянцін ЛУК’ЯНЕЦ, які заняў 3 месца ў плаванні.
Пераможцы і прызёры ва ўсіх дысцыплінах у асабістым і камандным заліках узнагароджаны дыпломамі.
Тэкст і фота Андрэя СУПІТАЛЁВА.