БРСМ: час наперад!

Пад такім дэвізам прайшоў 43-ці з’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, падчас якога адбыліся выбары членаў Цэнтральнага камітэта і Цэнтральнай кантрольнай камісіі грамадскага аб’яднання. Першым сакратаром ЦК стаў Дзмітрый ВАРАНЮК.

молодежь

Нашу вобласць на з’ездзе прадставілі 120 дэлегатаў, у ліку якіх першы сакратар РК ГА “БРСМ” Наталля БАРОДЗЬКА, супрацоўнікі РАНС Ілья ЦІКУНОЎ і райста Марына ШАБУСАВА.

На з’ездзе былі падведзены вынікі дзейнасці аб’яднання за 2015-2018 гады, вызначана далейшая стратэгія развіцця на будучую пяцігодку.

У мерапрыемствах форуму былі задзейнічаны найбольш актыўныя маладыя людзі, якія праявілі сябе ў розных напрамках дзейнасці.

Удзельнікі з’езда наведалі тэматычную выставачную экспазіцыю ў канцэртнай зале “Мінск”, паўдзельнічалі ва ўрачыстым ускладанні кветак у рамках патрыятычнай акцыі “Мы помним и гордимся!” на плошчы Перамогі, у цырымоніі ўзнагароджання лепшых пярвічных арганізацый. Паглядзелі канцэрт, падчас якога адбылася прэзентацыя новай маладзёжнай песні “Маладая Беларусь”.

– Дзень прайшоў урачыста і з пачуццём асабістай адказнасці, – расказала Наталля Бародзька. – Праграма была насычанай, мы прынялі шмат важных рашэнняў, якія непасрэдна тычацца нас. Упэўнена, што выбраны на з’ездзе новы лідар маладзёжнага руху краіны ўвасобіць у жыццё ў бліжэйшы час новыя ідэі.

Марыя ШУТ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *