Навучэнцы МЦ “Ветразь” паспяхова прадставілі Бялыніччыну на спаборніцтвах па рукапашным боі і авіямадэльным спорце

Навучэнцы МЦ “Ветразь” паспяхова прадставілі Бялыніччыну на спаборніцтвах па рукапашным боі і авіямадэльным спорце.

У Магілёве адбыўся адкрыты турнір па рукапашным боі і ваенна-прыкладным шматбор’і імя А. Я. Юневіча і адкрыты турнір па сучасным і баявым панкратыёне.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 каманд Магілёўскай вобласці. Бялыніцкі раён прадставілі навучэнцы ваенна-спартыўнага патрыятычнага аб’яднання “Дынамавец” МЦ “Ветразь” пад кіраўніцтвам педагогаў дадатковай адукацыі Аляксандра ДАЛЖАНКОВА і Ігара МАЗУРАВА.

У асабістым заліку пераможцамі сталі Максім КЛЕПЧА, Іван ГАЛІЦЫН і Яўген ЦЫБУЛЬСКІ. Сярэбраных узнагарод удастоены Яўген ШАЎЧАНОК, Арцём РАМАНАЎ і Вадзім ПАЎЛОЎСКІ. Трэцяе месца заняў Кірыл СТАРАВОЙТАЎ. У агульным заліку каманда МЦ “Ветразь” стала другой.

У абласным цэнтры таксама прайшлі спаборніцтвы па    авіямадэльным спорце. Актыўны і выніковы ўдзел у іх прынялі выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Авіямадэльнае” МЦ “Ветразь”, якое дзейнічае на базе Кудзінскай БШ. Заняткі з рабятамі праводзіць педагог Ігар ДУХОВІЧ.

У намінацыі “Паветраны бой” дыпломы І ступені заваявалі Міхаіл БУДЧАНІН і Аляксандр ЦЕЛЬМАНКОЎ, у намінацыі “Пілатаж” дыплома ІІІ ступені ўдастоена    Марыя ЯКУБОЎСКАЯ.

Ігнат ШУМЕЙКА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *