Выявілі парушэнні ў спартыўных установах

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці вывучыў пазабюджэтную дзейнасць 16-ці спартыўных устаноў вобласці.

У адпаведнасці з заканадаўствам, дзяржаўныя ўстановы пры ажыццяўленні дзейнасці, якая прыносіць даход, павінны кампенсаваць са сваёй выручкі панесеныя за кошт бюджэтных сродкаў выдаткі на аказанне платных паслуг.

Кантралёры выявілі, што ў 12 установах гэтыя патрабаванні ў поўнай меры не выконваліся. Пры ажыццяўленні разлікаў дапушчана памяншэнне сум, якія неабходна пералічыць у бюджэт.

У выніку, агульная сума запазычанасці названых устаноў склала больш за 400 тыс. рублёў, з якіх 94 тысячы рублёў вернуты падчас правядзення маніторынгу.

Матэрыялы кантролю накіраваны мясцовым органам улады для прыняцця мер рэагавання.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю

Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *